Каркас цяпліцы ляснога гадавальніка абваліўся ў пасёлку Брожа ў Бабруйскім раёне, паведамляе прэс-служба МНС. Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла ўчора днём.
Было ўстаноўлена, што часткова абрынуўся металічны каркас цяпліцы для высаджвання пасадачнага матэрыялу. На шчасце, у момант інцыдэнту работнікаў і наведвальнікаў унутры не было. Пасадачны матэрыял у цяпліцы не вырошчваўся. Матэрыяльная шкода ўстанаўліваецца.
Меркаванай прычынай абрушэння называецца ўздзеянне снегавой нагрузкі і ветру на каркас цяпліцы.



🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
