У выніку начной атакі беспілотніка пашкоджана маставое палатно ў раёне населенага пункта Чангар. Пра гэта паведаміў калабарант Уладзімір Сальда, якога Расія лічыць губернатарам акупаванай часткі Херсонскай вобласці.
Рух праз аўтамабільны пункт пропуску «Джанкой» перакрыты. Праезд ажыццяўляецца праз пункты пропуску «Армянск» і «Перакоп». Пра тэрміны аднаўлення руху абяцаюць паведаміць дадаткова.
Чангарскі мост злучае акупаваныя расійскімі войскамі тэрыторыі поўдня Украіны з анексаваным Крымам. У жніўні 2023 года кіраўнік расійскай акупацыйнай адміністрацыі Крыма Сяргей Аксёнаў таксама паведамляў пра пашкоджанне моста ў выніку ракетнага ўдару.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!