У доме экс-міністра дзяржаўнай бяспекі самаабвешчанай «ДНР» Андрэя Пінчука ў пасёлку Шчапава Новай Масквы адбыўся выбух. На першым паверсе прыватнага дома выбітыя шыбы, пашкоджаныя ўваходныя дзверы, паведамляе ТАСС.
Выбух прагрымеў пасля таго, як кур’ер прынёс Пінчуку пасылку.
Як паведамляе тэлеграм-канал «База», Пінчук паспеў схавацца ад выбуху і атрымаў лёгкую кантузію.
Пінчук быў міністрам дзяржаўнай бяспекі «ДНР» у 2014–2015 гадах.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!