Instagram Кавалеўскага і акаўнты народных пасольстваў трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Навіны
Валерий Ковалевский. Фото из личного архива

Міністэрства інфармацыі ў чарговы раз абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У яго трапіў Instagram Валерыя Кавалеўскага. Рашэнне аб прызнанні яго інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай прыняў суд Савецкага раёна Мінска 9 студзеня. Паводле рашэння суда Ушацкага раёна ў спіс уключаныя акаўнты ў Х народных пасольстваў у Бразіліі і Літве.

Таксама ў яго трапілі:

  • супольнасць у Facebook “Беларусы Любіна, Легніцы і бліжэйшых ваколіц”;
  • акаўнты ў Instagram “jak_toi_rerzha Vital Nazarevic Artist (Выцiнанка Papercut)”, “vitaliovitalini”,
  • старонка “Вконтакте” “Vital Nazarevic/ Выцiнанка Papercut)”

Нагадаем, беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для пераследу палітычных апанентаў і іншадумства ў цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны