Імпарт беларускага дызпаліва ў РФ скараціўся ў красавіку на 47% у параўнанні з сакавіком і склаў 39 тыс. т. Пра гэта паведамляе “Коммерсантъ”. Адзначаецца, што большую частку імпарту забяспечваў “Нафтан”, а транзітных паставак — “Мазырскі НПЗ”.
Таксама ў публікацыі адзначаецца, што Расія скараціла адгрузкі дызпаліва ў Грузію на 52,2%, да 11 тыс. тон, што тлумачыцца павелічэннем транзіту з беларускіх НПЗ на 12,7 тыс. тон.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
