“І я пацалую табе руку, калі будуць корчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр”. Азаронак быў закаханы ў Дугіну?

Галоўнае
Григорий Азаренок.

Ордэнаносны прапагандыст Грыгорый Азаронак, верагодна, быў закаханы ў Дар’ю Дугіну, дачку ідэолага расійскага фашызму Аляксандра Дугіна. Такую выснову можна зрабіць, чытаючы дзённік Дугінай “Топі і высі майго сэрца. Дзённік”, апублікаваны ў 2023 годзе.

На рамантычныя пасты Азаронка, сабраныя ў дзённіку, звярнула ўвагу Facebook-карыстальніца Ryta Tara.

Дугіна (Платонава) загінула ў жніўні 2022 года ў выніку падрыву аўтамабіля ў Падмаскоўі, якім яна кіравала. Невядома, ці была мішэнню яна сама або яе бацька, які не паехаў з ёй, у апошні момант чамусьці перасеўшы ў іншую машыну.

Прывядзём фрагмент дзённіка, дзе згадваецца Азаронак і публікуюцца яго асабістыя паведамленні. Складаецца ўражанне, што сама Дугіна не адказвала ўзаемнасцю:

Коратка: уражанні Азаронка пра Дар’ю Платонаву: «А я падумаў яшчэ да аўтобуса ў Растове – якая прыгожая францужанка, якога чорта з ёй гэты блізкаўсходні персанаж».

"І я пацалую табе руку, калі будуць корчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр". Азаронак быў закаханы ў Дугіну?

Ратуйце-дапамажыце!

Грыгорый Азаронак 25.06.2022

"І я пацалую табе руку, калі будуць корчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр". Азаронак быў закаханы ў Дугіну?

Грыгорый Азаронак: На фронце, на перадавой – там найлепшыя мужчыны, там найлепшыя, там воіны. Простыя з прамым позіркам – сур’ёзныя, засяроджаныя, моцныя, прыгожыя – самыя, самыя найлепшыя, самыя эталонныя. Кожны з іх – самы, самы цудоўны. А ў тылах сядзяць персанажы, якія ладзяць вечарынкі, оргіі, паліваюць б… шампанскім, смяюцца з тупаватых «Ванек» на франтах.

Грыгорый Азаронак: Вальс, і я пацалую табе руку, калі будуць корчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр. Ты спытаеш – што за гук, я
скажу – не адцягвайся, танцуй.

Бег: каля 8 км.

Грыгорый Азаронак сапраўды вельмі балюча адрэагаваў на забойства Дугінай. У сваёй сумнавядомай перадачы “Таемныя спружыны палітыкі» на тэлеканале СТБ ён надрыўна вымавіў:

“Дар’я Дугіна, падарваная подлым і агідным тэрактам. Не змаглі і не зможаце нічога зрабіць з бацькам – вырашылі забіць яго смерцю дачкі. А ён устаў і сказаў: нам патрэбна толькі наша Перамога. На яе алтар паклала сваё дзявочае жыццё мая дачка. Дык перамагайце, калі ласка! І вы задрыжалі, спалохаліся, пачалі аднеквацца”.

Ён таксама сабраў “Спіс Дугінай” – у яго ён уключыў беларусаў, якія, з яго пункту гледжання, няправільна адрэагавалі на смерць Дар’і.

Вядома, што Азаронку 30 гадоў. Ён дагэтуль не жанаты. Гэты факт неаднаразова станавіўся падставай для жартаў з боку Аляксандра Лукашэнкі. Беларускі кіраўнік публічна нагадваў яму пра гэты «доўг», на што Азаронак адказваў, што працуе над гэтым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны