Генпракуратура накіравала ў суд справу супраць арганізатараў канцэртаў

Навіны
Иллюстративное фото: pixabay.com

Генеральная пракуратура накіравала ў Мінгарсуд крымінальную справу ў дачыненні да кіраўнікоў адной з абласных філармоній і службовых асоб прыватных камерцыйных структур. Ім інкрымінуецца атрыманне і дача хабараў, а таксама падатковыя злачынствы.

Паводле версіі абвінавачання, дырэктар адной з абласных філармоній і яго намеснік не пазней за 26 кастрычніка 2022 года дамовіліся працаваць з суб’ектамі гаспадарання ў частцы прыцягнення артыстаў, якія пагодзяцца перадаваць хабары за выступленні на мерапрыемствах, арганізаваных гэтай установай культуры.

“За такую дапамогу дырэктар філармоніі і яго намеснік з 26 кастрычніка 2022 г. па 10 лютага 2024 г. прынялі ў некалькі прыёмаў для сябе ў якасці хабару перададзеныя ім не менш як 1,9 тыс. рублёў, а з 22 жніўня 2023 г. па 30 снежня 2024 г. — больш за 98 тыс. рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Даўцы хабару таксама абвінавачваюцца ў скажэнні бухгалтарскага ўліку з мэтай заніжэння базы падатку на прыбытак. У прыватнасці, у яго не ўключаліся дакументы, у якіх адлюстроўваўся даход ад правядзення мерапрыемстваў. У выніку быў недаплачаны падатак на прыбытак у памеры 135 тыс. рублёў. Таксама ім інкрымінуецца ўхіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента, што пацягнула няпоўную выплату ў бюджэт падаходнага падатку ў суме звыш 108 тыс. рублёў.

Атрымальнікі хабару знаходзяцца пад вартай, астатнія абвінавачаныя — пад закладам.

Генпракуратура не ўказвае назвы філармоніі і камерцыйнай структуры.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны