Генеральная рэпетыцыя «Фестывалю надзеі» ў Мінску сабрала больш за 7500 чалавек

Галоўнае
Фото: t.me/hopefest_minsk

Увечары 15 мая ў “Чыжоўка-Арэне” прайшла генеральная рэпетыцыя перад афіцыйным адкрыццём «Фестывалю надзеі». На мерапрыемстве сабралася больш за 7500 чалавек.

На сцэне выступілі хор «Голас надзеі», аб’яднаны сімфанічны аркестр і служыцелі цэркваў. Вернікі таксама сабраліся, каб памаліцца за будучыя служэнні, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца 16 мая ў 17:00 у “Чыжоўка-Арэне”. На фестывалі выступіць амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.