Еўразвяз перавёз цеплавую электрастанцыю з Літвы ва Украіну

Еўразвяз перавёз цеплавую электрастанцыю з Літвы ва Украіну. Пра гэта паведамілі ў Еўракамісіі.

«Гэта беспрэцэдэнтная перадача аднаўляе крытычна важныя энергетычныя магутнасці і непасрэдна ўмацоўвае нацыянальную энергасетку Украіны пасля працяглых расійскіх атак на яе інфраструктуру. Абсталяванне мела вырашальнае значэнне для завяршэння аварыйных рамонтных работ у некалькіх рэгіёнах краіны, дзе энергетычная інфраструктура была сур’ёзна пашкоджаная. Яно здольнае забяспечыць электраэнергіяй каля аднаго мільёна ўкраінцаў», — гаворыцца ў заяве Еўракамісіі.

Аперацыя ажыццяўлялася на працягу 11 месяцаў, усяго было выканана 149 перавозак. Перавезена 2399 тон абсталявання. 40 рэйсаў былі звязаныя з негабарытнымі перавозкамі, у тым ліку з вельмі цяжкімі трансфарматарамі і статарамі вагой 172 тоны кожны.

Еўракамісія таксама адзначыла падтрымку польскага ўрадавага Агенцтва стратэгічных рэзерваў пры правядзенні аперацыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны