Еўракамісія выдзеліла Украіне 2,8 млрд еўра

Навіны
Фото: European Union, 2022

Еўракамісія выдзеліла Украіне 2,8 млрд еўра. Гэта сёмы транш бюджэтнай дапамогі ў рамках праграмы на 50 млрд еўра, зацверджанай у 2024 годзе.

За два гады ЕК ужо пералічыла Украіне 29,5 млрд еўра. Праграма заснаваная на пазыках, якія абслугоўваюцца за кошт даходаў ад замарожаных актываў Расіі.

Таксама сёння вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас паведаміла, што Венгрыя здымае сваё вета на выдзяленне 6,6 млрд еўра. Гэта грошы, якія пойдуць на аплату краінам Еўрасаюза ваенных паставак для Украіны.

“Крэдыт ЕС у памеры 90 млрд еўра для Украіны гатовы да прадастаўлення, і першая выплата ў памеры 5,9 млрд еўра будзе зроблена ў гэтым месяцы на беспілотнікі”, — дадала яна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.