ДПК абяцае павялічыць колькасць змен у пунктах пропуску на доўгія выхадныя

Галоўнае
Фото: ГПК

Дзяржпагранкамітэт паведаміў, што павялічыць колькасць змен памежных нарадаў у пунктах пропуску на мяжы Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай.

Напярэдадні ДПК папярэджваў пра рэзкі рост чэргаў легкавога транспарту на выезд у Польшчу.

“У Беларусі чатыры дні запар, з 18 па 21 красавіка ўключна, абвешчаны выхаднымі ў сувязі са святкаваннем Радаўніцы. У гэтай сувязі прагназуецца рост пасажырапатоку праз мяжу Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй”, – паведамілі ў ДПК.

Па стане на 8 раніцы 15 красавіка чэргі назіраюцца ў трох пунктах пропуску. У Брузгах на выезд стаіць 81 легкавы транспартны сродак, у Каменным Логу — 30, а ў Брэсце — 832 аўтамабілі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.