Dissidentby: КДБ спрабуе завербаваць беларусаў, якія выехалі, праз бацькоў

Галоўнае
Фото: Reform.by

Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby паведамляе пра спробы КДБ завербаваць беларусаў, якія выехалі з краіны. Актывізацыя такіх спроб назіраецца ў апошнія паўгода.

Праваабаронцам вядома некалькі выпадкаў, калі да бацькоў беларусаў, якія выехалі з краіны, прыходзяць з пагрозамі і патрабуюць даць кантакты дзяцей, спасылаючыся на іх сувязь з Цэнтрам новых ідэй, прызнаным «экстрэмісцкім фармаваннем».

Пасля атрымання кантакту КДБ выходзіць на сувязь з чалавекам, які іх цікавіць, і праз пагрозы, ціск або «добразычлівыя прапановы» спрабуе ўцягнуць чалавека ў доўгатэрміновую камунікацыю.

«Галоўная мэта такіх кантактаў — схіліць чалавека да доўгатэрміновага супрацоўніцтва, атрымаць як мага больш інфармацыі і стварыць сітуацыю, у якой адмовіцца ад кантакту будзе ўжо амаль немагчыма», — папярэджваюць праваабаронцы.

Dissidentby падрыхтаваў інструкцыю дзеянняў у такіх сітуацыях.

Dissidentby: КДБ спрабуе завербаваць беларусаў, якія выехалі, праз бацькоў Dissidentby: КДБ спрабуе завербаваць беларусаў, якія выехалі, праз бацькоў Dissidentby: КДБ спрабуе завербаваць беларусаў, якія выехалі, праз бацькоў Dissidentby: КДБ спрабуе завербаваць беларусаў, якія выехалі, праз бацькоў Dissidentby: КДБ спрабуе завербаваць беларусаў, якія выехалі, праз бацькоў

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.