Ціханоўская: Беларускія добраахвотнікі — нашыя сучасныя героі

Навіны
Фото: t.me/KalinouskiPolk

Сёння — дзень заснавання Палка Каліноўскага. Гэтая дата калі-небудзь увойдзе ў падручнікі гісторыі. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская.

«Сёння — дзень заснавання Палка імя Кастуся Каліноўскага, і гэтая дата ўжо стала часткай нашай новай гісторыі. Гісторыі выбару на карысць адказнасці і годнасці. Беларускія добраахвотнікі — нашыя сучасныя героі. Яны заглянулі злачынцу ў вочы і не пабаяліся пайсці туды, дзе рызыка і смерць. І яны зрабілі так, бо сумленне не дазваляе быць абыякавым.

Беларусы заўсёды былі на баку праўды і справядлівасці, і ў чарговы раз даказалі, што прынцып «мая хата з краю» не пра беларусаў. Беларусы валанцёраць па ўсёй Украіне і за яе межамі. Беларусы збіраюць гуманітарную дапамогу ў розных краінах, беларусы данацяць, ствараюць пункты Нязломнасці, дапамагаюць Збройным Сілам Украіны — і ваююць у іх шэрагах.

Аднойчы гэты дзень будзе ў падручніках гісторыі як напамін: нават калі ў Беларусі панавала дыктатура, беларусы ўсё роўна рабілі выбар на карысць свабоды. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто змагаецца ва Украіне», — гаворыцца ў яе заяве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.