МУС завяршыла тэставанне чат-бота ў Telegram «Мы заўсёды побач» у Мінску і абласцях. Цяпер чат-бот, куды можна паведаміць пра злачынствы і правапарушэнні, працуе па ўсёй краіне.
Прэс-служба МУС падкрэслівае, што чат ананімны і працуе кругласутачна. У ім можна паведаміць пра здарэнне, прымацаваць фота, відэа і адправіць галасавыя паведамленні з указаннем геалакацыі. Кожны дзень у чат паступаюць дзясяткі паведамленняў, заяўляе МУС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!