Чарговае НЗ у Гомелі: некалькі дамоў засталіся без вады з-за аварыі

Навіны
Фото: pixabay.com

У Гомелі некалькі дамоў засталіся без вады з-за аварыі на вадаправодзе. Сёння ў раёне дома №28 па вуліцы Дзекабрыстаў адбылася цеча вадаправоднай лініі, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

Водазабеспячэння няма па наступных адрасах:

  • вул. Дзекабрыстаў ад д. 3 да д. 25 і ад д. 2 да д. 28,
  • вул. Шандалава, д. 23, д. 25, д. 24, д. 22,
  • вул. Кааператыўная, д. 9, д. 11, д. 13,
  • вул. Войкава, ад д. 3 да д. 19 і ад д. 2 да д. 19.

На месцы здарэння працуе аварыйная брыгада. Аднавіць водазабеспячэнне і ацяпленне плануецца да 22:40.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны