Цана на золата ўзяла рубеж у 4600 долараў за унцыю

Навіны
Фото: pixabay.com

Каціроўкі золата абнавілі рэкорд. Бліжэйшы, лютаўскі, ф’ючэрс на біржы COMEX падаражэў на 2,5% і дасягнуў цаны ў 4612,7 долара за унцыю. Упершыню цана золата перайшла рубеж у 4600 долараў за унцыю.

Рост каціровак звязваюць у тым ліку з тым, што пракуратура ЗША ў акрузе Калумбія пачала крымінальнае расследаванне ў дачыненні да старшыні ФРС Джэрама Паўэла. Паўэл у сваім звароце заявіў, што разглядае гэта як ціск на ФРС з мэтай паўплываць на яе рашэнні па грашова-крэдытнай палітыцы.

Дадатковым фонам для росту цэн на золата з’яўляюцца заявы Трампа наконт магчымага ўмяшання ў Іране.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны