Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) зафіксавала пускі ракет з тэрыторыі Ірана ў напрамку Дзяржавы Ізраіль.
“Сістэмы супрацьпаветранай абароны працуюць над перахопам пагрозы. У апошнія хвіліны Камандаванне тылу распаўсюдзіла папярэдняе папярэджанне непасрэдна на мабільныя тэлефоны ў адпаведных раёнах. Грамадзян просяць праявіць адказнасць і дзейнічаць у адпаведнасці з інструкцыямі”, — гаворыцца ў паведамленні.
У ЦАХАЛ дадалі, што некаторы час таму ў шэрагу раёнаў краіны былі актываваныя сігналы трывогі ў сувязі з выяўленнем іранскіх ракет.
“У цяперашні час ВПС дзейнічаюць для перахопу і нанясення ўдараў там, дзе гэта спатрэбіцца для ліквідацыі пагрозы”, — распавялі там.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
