Былога прэс-аташэ хакейнага «Дынама» і сына экс-рэдактара «Прэсбола» Мікіту Беражкова асудзілі па ч. 1 арт. 361-4 КК аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Спартыўнага прадзюсара прыгаварылі да “хатняй хіміі”, піша “Наша Ніва”.
Прысуд быў агучаны ў Мінскім гарадскім судзе. Аўтары адзначаюць, што па гэтым артыкуле судзяць сотні чалавек, затрыманых па “справе Гаюна”, але незразумела, ці было ў Мікіты такое ж абвінавачанне.
Мікіта Беражкоў — сын Уладзіміра Беражкова, галоўнага рэдактара «Прэсбола», які ўзначальваў газету ў 1995–2014 гадах, а ў 2015-м трапіў у СІЗА па абвінавачанні ў карупцыі. На той момант ён быў генеральным дырэктарам мінскага хакейнага «Дынама». Пасля вызвалення Беражкоў-старэйшы працаваў у Беларускай федэрацыі футбола, у «СБ. Беларусь сёння», у Федэрацыі хакея Беларусі.
Нікіта працаваў прэс-аташэ мінскага хакейнага «Дынама», а неўзабаве пасля арышту бацькі пераехаў у Расію. Там адпрацаваў 7 гадоў прадзюсарам на спартыўным канале МатчТВ. У свой час быў лаўрэатам Міжнароднага фестывалю спартыўных фільмаў «Атлант».
Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
