«Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» раніцай 31 снежня паведаміў, што ўрэгуляванне рэшткаў на картках «Беларусбанка» пасля ўчарашняга збою яшчэ працягваецца.
“У межах работ па ліквідацыі наступстваў тэхнічнага збою, які адбыўся 30.12.2025, Банкаўскі працэсінгавы цэнтр працягвае мерапрыемствы па ўрэгуляванні рэшткаў па картках ААТ «АСБ Беларусбанк». У бліжэйшы час балансы па картках будуць урэгуляваныя ў поўным аб’ёме”, — гаворыцца ў паведамленні.
Учора ўвечары БПЦ ужо заяўляў, што збой ліквідаваны, а балансы па картках «Беларусбанка» прыведзены ў «актуальны стан».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
Ціханоўская ў Мюнхене: Тэхгіганты павінны спыніць злоўжыванне лічбавымі платформамі з боку рэжымаў 14:43
Урад дазволіў закупляць ветпрэпараты ў двух прадпрыемстваў праз працэдуру закупкі з адной крыніцы 10:39
