У 2025 годзе ў структуры валавога знешняга доўгу Беларусі доля расійскага рубля перавысіла 40%. Такія даныя прыводзяцца ў гадавым дакладзе Нацыянальнага банка Беларусі, прысвечаным фінансавай стабільнасці.
Валавы знешні доўг краіны за мінулы год вырас на 3,5 млрд долараў і дасягнуў 38,3 млрд долараў па стане на 1 студзеня. Прырост адбыўся за кошт павелічэння дэбіторскай запазычанасці, а таксама доўгатэрміновых крэдытаў і пазык іншых сектараў і сектара дзяржаўнага кіравання.
Доля расійскага рубля ў структуры валавога знешняга доўгу склала 41,1% (+6,5 п.п. да 2024 года), беларускага рубля — 6,5% (+2,5 п.п.), юаня — 7,1% (+0,2 п.п.), долара — 34,7% (-7,7 п.п.), еўра — 7,2% (-1,1 п.п.).
У структуры валавога знешняга доўгу па сектарах эканомікі ў 2025 годзе асноўнымі пазычальнікамі па-ранейшаму заставаліся сектар дзяржаўнага кіравання і сектар нефінансавых арганізацый.
Суадносіны валавога доўгу да ВУП знізіліся ў мінулым годзе з 44,5% да 40,7% за кошт росту выпуску.
“Пры гэтым іншыя індыкатары, якія характарызуюць узровень знешняга доўгу: доля кароткатэрміновага доўгу, знешні доўг у адносінах да экспарту, некалькі пагоршыліся”, — адзначылі ў Нацбанку.