Бюджэт працягне плаціць працэнты па крэдытах двух цэментных заводаў у 2026 годзе

Галоўнае
Фото: belcement.by

Бюджэт працягне плаціць працэнты па крэдытах двух цэментных заводаў у 2026 годзе. Адпаведнае распараджэнне Савета Міністраў замацавана пастановай №762 ад 24 снежня, якая сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту будуць выплачвацца працэнты па крэдытах, выдадзеных «Беларусбанкам» ААТ «Беларускі цэментны завод» і ААТ «Крычаўцэментнашыфер». Па крэдытах у беларускіх рублях бюджэт будзе выплачваць працэнты ў памеры стаўкі рэфінансавання, а па крэдытах у доларах і еўра — у памеры стаўкі па крэдыце, але не больш за 7% гадавых. Пры гэтым па валютных крэдытах працэнты будуць выплачвацца ў рублях.

Усяго ў пералік крэдытаў, па якіх працэнты будуць выплачвацца за кошт бюджэту, уключаны два крэдытныя дагаворы.

У адпаведнасці з указам №181 ад 16 мая 2019 года, цэментныя заводы атрымалі адтэрміноўку і растэрміноўку плацяжоў па крэдытах і даўгах перад бюджэтам. Дакументам прадугледжваліся растэрміноўкі па крэдытах, выдадзеных «Беларусбанкам» і «Банкам развіцця» да 31 снежня 2024 года для ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», а ААТ «Беларускі цэментны завод» і «Крычаўцэментнашыфер» — да 31 снежня 2026 года. Па растэрмінаваных крэдытах усталёўваўся працэнт у выглядзе стаўкі рэфінансавання, а ў доларах і еўра — не больш за 5% гадавых. Пры гэтым да канца 2026 года працэнты па гэтых крэдытах будзе плаціць рэспубліканскі бюджэт.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны