Біткоін сёння апускаўся на 4,8% да 64,3 тыс. долараў, паведамляе Bloomberg. Гэта самыя нізкія каціроўкі крыптавалюты з восені 2024 года. Такім чынам, біткоін страціў увесь прырост, які крыптавалюта атрымала з моманту абрання Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША.
На фоне перамогі Трампа біткоін пачаў рэзка расці. Яго кошт перавысіў 100 тыс. долараў. Рынак чакаў, што адміністрацыя новага прэзідэнта будзе больш лаяльнай да крыптавалют. Сям’я Трампа сама інвеставала ў падобныя актывы. Ён жа ў якасці прэзідэнта абвяшчаў пра стварэнне рэзерву крыптавалют. На піку кошт біткоіна дасягаў 126 тыс. долараў.
У гэтым годзе біткоін пачаў таннець у лістападзе мінулага года. Яго кошт апусціўся ніжэй за 100 тыс. долараў, падзенне паскорылася ў лютым.
Bloomberg звязвае апошняе зніжэнне з узмацненнем нявызначанасці на фоне рашэння Вярхоўнага суда ЗША, які адмяніў пошліны Трампа.
