«Белмытсэрвіс» запусціў сэрвіс па дастаўцы кантэйнерных грузаў у Бразілію. Прапануецца поўны цыкл паслуг «ад дзвярэй да порта».
Сэрвіс прадугледжвае падвоз грузаў па Беларусі да цэнтра “Мінск-Белмытсэрвіс-2”. Далей чыгуначным або аўтамабільным транспартам груз дастаўляецца ў порт Санкт-Пецярбург. У далейшым морам цягам 40 сутак ён трапляе ў парты Сантус, Паранагуа і іншыя тэрміналы атлантычнага ўзбярэжжа Бразіліі.
Раней «Белмытсэрвіс» арганізаваў рэгулярныя маршруты дастаўкі тавараў з Беларусі ў Егіпет, Марока, ААЭ, Індыю, Кітай і В’етнам.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!