“Белавія” абвясціла пра дадатковыя рэйсы ў В’етнам і Шры-Ланку. Як паведамілі ў авіякампаніі, першы рэйс у в’етнамскі Нячанг адправіцца ўжо 20 сакавіка, другі — 27 сакавіка. Першапачаткова палётную праграму па гэтым напрамку планавалася адкрыць з 31 сакавіка.
Расклад палётаў у Нячанг такі:
- Вылет з Мінска — у 00:30, прыбыццё ў Нячанг — у 15:30
- Вылет з Нячанга — у 17:30, прыбыццё ў Мінск — у 01:10
Рэйсы ў Матталу (Шры-Ланка) запланаваны на 3 і 14 красавіка. Раней палёты ў гэты аэрапорт планавалася скончыць 24 сакавіка.
Расклад палётаў у Матталу:
- 03 красавіка вылет з Мінска — у 05:05, прыляццё ў Матталу (аэрапорт Хамбантота) — у 16:55. Вылет з Матталы — у 18:55, прыляццё ў Мінск — у 02:25
- 14 красавіка вылет з Мінска — у 11:00, прыляццё ў Матталу — у 22:50. Вылет з Матталы запланаваны ноччу 15.04.2026 у 00:50. Прыбыццё ў Мінск — у 08:20
Як паведамілі ў РСТА са спасылкай на тураператараў, дадатковыя рэйсы прызначаны ў сувязі з павялічаным попытам на гэтыя напрамкі, прычынай росту, хутчэй за ўсё, з’яўляецца вайна на Блізкім Усходзе.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
