Асабовы склад аднаго з танкавых падраздзяленняў Узброеных сіл Беларусі выбыў у Расію для сумеснай падрыхтоўкі з расійскімі калегамі. Навучанне працягнецца адзін месяц, паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Уладзімір Таратута.
Паводле яго слоў, падобныя мерапрыемствы праводзяцца ўжо на працягу некалькіх гадоў — як правіла, не радзей за два разы на год.
«Я ўпэўнены, што набытыя нашымі вайскоўцамі ў ходзе сумеснай падрыхтоўкі базавыя веды, а гэта тэарэтычныя веды, практычныя навыкі, а таксама атрыманы імі вялікі практычны досвед, несумненна, будуць укаранёны ў сістэму навучання нашых войскаў, у тым ліку ў ходзе правядзення мерапрыемстваў рознага ўзроўню ў межах аператыўнай і баявой падрыхтоўкі», — заявіў ён.
