Беларускія прадпрыемствы ў лютым працаўладкавалі больш чалавек, чым звольнілі. У студзені-снежні звальненняў было больш, чым працаўладкаванняў.
Усяго ў лютым былі прынятыя на працу амаль 46,9 тыс. чалавек, а звольненыя — амаль 44,8 тыс. Колькасць звольненых перавысіла колькасць прынятых на працу на 2,1 тыс. чалавек, сведчаць дадзеныя Белстата. У справаздачу не ўключаюцца звесткі аб мікра- і малых прадпрыемствах без ведамаснай падпарадкаванасці.
Колькасць працаўладкаванняў у параўнанні з лютым 2025 года скарацілася на 1,1%, а звальненняў — вырасла на 4,5%.
Па выніках двух месяцаў беларускія прадпрыемствы прынялі на працу 90,25 тыс. чалавек, а звольнілі 89,37 тыс. Баланс склаўся на карысць працаўладкаванняў. Іх было на 878 больш.
У лютым баланс на карысць звальненняў склаўся ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы (-137), адукацыі (-9), транспарце і лагістыцы (-260).
Баланс на карысць працаўладкаванняў у лютым склаўся ў прамысловасці (+253), ахове здароўя (+35), будаўніцтве (+868), інфармацыі і сувязі (+166), гандлі (+461).
Па выніках двух месяцаў звальнялі больш, чым прымалі на працу, у прамысловасці (-140), ахове здароўя (-449), транспарце і лагістыцы (-934), гандлі (-300).
У студзені-лютым баланс на карысць працаўладкаванняў склаўся ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы (+40), будаўніцтве (+945), інфармацыі і сувязі (+323), дзяржаўным кіраванні (+128), адукацыі (+179).
