Беларускі спадарожнік адправілі на арбіту з касмадрома «Усходні»

Навіны
Фото: Роскосмос.

28 снежня ў 16:18 (UTC+3) з амурскага касмадрома «Усходні» ўзляцела ракета-носьбіт «Саюз-2.1б» са спадарожнікамі «Аіст-2Т» №1 і №2 і 50 касмічнымі апаратамі рознага прызначэння, паведамляе прэс-служба «Раскосмасу».

«„Аісты“ аддзяліліся ад разгоннага блока „Фрэгат“ праз ~1 гадзіну пасля старту, іншыя касмічныя апараты аддзяляліся групамі. Агульны час вываду — каля 5 гадзін», — удакладнілі ў прэс-службе.

Сярод адпраўленых у космас апаратаў быў і беларускі спадарожнік. За яго адпраўкай на арбіту прыехаў асабіста назіраць кіраўнік НАН Беларусі Уладзімір Каранік. Ён таксама агледзеў аб’екты будаўніцтва на касмадроме і сустрэўся з кіраўніком «Раскосмасу» Дзмітрыем Баканавым.

«Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў касмічнай сферы», — адзначылі ў прэс-службе.

Паведамляецца, што разам з беларускім апаратам былі запушчаныя спадарожнікі навуковага і тэхналагічнага прызначэння ад арганізацый з Расіі і дружалюбных дзяржаў (Іран, Беларусь, Эквадор). Адукацыйныя спадарожнікі выраблены ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Самарскай, Ніжагародскай, Амурскай абласцях, Якуціі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны