Беларускі добраахвотнік, экс-палітвязень Ціхан Клюкач загінуў ва Украіне 9 мая. У ліпені яму павінна было споўніцца 24 гады.
«Падчас выкананьня баявога заданьня 9 траўня 2026 г. загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан Клюкач. Інфармацыя атрымана ад яго саслужыўцаў”, — паведаміў у Facebook Філіп Шаўроў.
Клюкача затрымалі ў 2020 годзе за ўдзел у пратэстах. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. На адным з маршаў Ціхан здымаў, як яго сяброўка малявала балончыкам з фарбай на шчытах сістэмы «Рубеж». Ён атрымаў 1,5 года калоніі.
Пасля вызвалення ў 2022 годзе ён з’ехаў з Беларусі і далучыўся да палка Каліноўскага. Пазней сышоў з палка, але працягнуў ваяваць ва Украіне.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!