Служба аховы чыгуначных дарог Польшчы затрымала падазронага мужчыну на вакзале ва Уроцлаве. Высветлілася, што ён грамадзянін Беларусі, якому нельга было знаходзіцца на тэрыторыі краін Шэнгену.
8 студзеня супрацоўнікі Службы аховы чыгуначных дарог заўважылі на пероне мужчыну, які паводзіў сябе падазрона і паспрабаваў схавацца пры выглядзе патруля. Пры праверцы высветлілася, што 34-гадовы беларус знаходзіцца ў Шэнгенскай інфармацыйнай сістэме як асоба, якая падлягае затрыманню, допыту і выдварэнню.
Затрыманага перадалі Чыгуначнаму камісарыяту паліцыі ва Уроцлаве.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
