Беларусаў прыцягнулі да адказнасці за спробу вывезці ікру з Расіі

Навіны
Фото: Россельхознадзор

З 29 лістапада па 19 снежня пяць беларусаў былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў Расіі за спробу вывезці ў Беларусь ікру і морапрадукты.

Пяць аўтамабіляў, якія накіроўваліся ў Беларусь у абыход афіцыйных фітасанітарных пастоў, былі спыненыя ў Смаленскай вобласці Расіі. Яны везлі ікру і морапрадукты агульнай масай больш за 400 кг, паведамляе Расельгаснагляд.

Як устанавілі супрацоўнікі Расельгаснагляду, ва ўсіх выпадках у перавозчыкаў, грамадзян Беларусі, не было суправаджальных дакументаў на груз. Акрамя гэтага, прадукты перавозіліся ў багажніках і грузавых адсеках без захавання тэмпературнага рэжыму.

Больш за 250 кг ікры, а таксама мідыі, печань траскі і ракаў вярнулі адпраўнікам, а вадзіцеляў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Беларусаў прыцягнулі да адказнасці за спробу вывезці ікру з Расіі
Фота: Расельгаснагляд

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны