Урад Беларусі прыняў пастанову «Аб прымяненні спецыяльнай абмежавальнай меры». Паводле дакумента, тэрмін дзеяння забароны на ўвоз і рэалізацыю на тэрыторыі краіны асобных тавараў з «недружалюбных дзяржаў» падоўжаны да 31 снежня 2027 года.
«Такая мера накіравана на абарону нацыянальных інтарэсаў ва ўмовах нязгасаючага санкцыйнага ціску на Беларусь з боку асобных недружалюбных краін», — заявілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!