Беларусь пачала тэхнічныя кансультацыі з Новым банкам развіцця па ўдзеле ў яго дзейнасці. Пра гэта паведамілі ў Мінфіне. Новы банк развіцця — фінансавы інстытут БРІКС, створаны ў 2015 годзе для фінансавання інфраструктурных праектаў і праектаў устойлівага развіцця.
Паводле інфармацыі Мінфіна, удзел у НБР дасць Беларусі доступ да недарагога фінансавання для развіцця краіны, знізіць залежнасць ад долара, бо разлікі ідуць у нацыянальных валютах краін БРІКС. Таксама ў Мінфіне разлічваюць на прыцягненне інвестыцый у інфраструктуру і перспектыўныя праекты.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
