Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу Ірану, Кубе і Мазамбіку на суму 2,2 млн рублёў. Рашэнне са згоды Аляксандра Лукашэнкі прыняў беларускі ўрад.
У склад гуманітарнай дапамогі ўвойдуць харчовыя тавары, медыцынская прадукцыя і маёмасць для забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва, паведамляе прэс-служба ўрада.
На Кубу будзе адпраўлена 30 тон сухога малака і 3,7 тоны медыцынскіх прэпаратаў (16 найменняў).
Мазамбік атрымае 10 тон мясных кансерваў, 8,3 тоны сухой малочнай сумесі для харчавання дзяцей, 10 тон абястлушчанага сухога малака, 10 тон пшанічнай мукі і 5 тон медыцынскіх прэпаратаў (10 найменняў).
У Іран адправяць 6 каркасных палатак, 103 складныя ложкі, 300 коўдраў і 2900 махровых ручнікоў, а таксама 6,75 тоны медыцынскай прадукцыі (32 найменні).
Агульная сума гуманітарнай дапамогі з улікам дастаўкі грузу складзе больш за 2,2 млн рублёў.