Банкі Беларусі павінны накіроўваць 60% прыбытку на інвеставанне ў эканоміку – Галоўчанка

Навіны
Фото: Reform.by

Банкі павінны накіроўваць 60% прыбытку на інвеставанне ў эканоміку. Пра гэта ў Нацыянальным сходзе заявіў старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Раман Галоўчанка.

“Мэтавы арыенцір для банкаў – забяспечыць прырост аб’ёму інвестыцыйнага фінансавання за бягучую пяцігодку як мінімум у 1,5 раза, у тым ліку ў бягучым годзе – не менш за 13% росту, або амаль на 8 млрд рублёў. Гэтаму будуць садзейнічаць праактыўная палітыка банкаў і абавязковае накіраванне не менш за 60% ад прыбытку банкаў на інвеставанне ў эканоміку”, – сказаў ён.

Акрамя таго, паводле яго слоў, перад банкамі стаіць задача нарошчваць безадзыўныя ўклады ў рублях. За гэты год яны павінны павялічыццане менш чым на 40%.

“Пры гэтым асаблівую ўвагу банкі будуць надаваць прыцягненню дэпазітаў на тэрмін звыш трох гадоў. Да канца пяцігодкі ставім мэту давесці долю такіх дэпазітаў у агульным аб’ёме доўгатэрміновых укладаў да ўзроўню не менш за 10%”, – адзначыў Галоўчанка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны