Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем»

Навіны

МУС прызнала Асацыяцыю беларусаў у Амерыцы (ABA – Association of Belarusians in America) «экстрэмісцкім фарміраваннем».

МУС лічыць, што да арганізацыі маюць дачыненне Марыя Астапенка, Таццяна Астапенка, Антон Бялянскі, Эмілія Баркоўская-Сцепанчук, Вольга Бромэн, Філіп Гаўрышаў, Марыя Яфімава, Яўген Ждановіч, Анжаліка Зайцава, Глеб Івашкевіч, Кацярына Маліеўская, Віталь Самсонаў, Артур Сянько, Вольга Шалыга, Сяргей Шалыга, Ганна Шарко, Аляксандр Янкоўскі.

У сувязі з асацыяцыяй у пераліку «экстрэмісцкіх фарміраванняў» таксама згадваюцца сайт і сацыяльныя сеткі валанцёрскай ініцыятывы Byaction.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца сілавікамі для барацьбы з апанентамі Лукашэнкі і іншадумствам у цэлым.

Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем»

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.