Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён

Культура
Фота: e-auction.by

На дзяржаўкцыён выставілі два абразы, даўжніком па лоце пазначаны Акалатовіч Генадзь Уладзіслававіч (свецкае імя ксяндза Генрыха), заўважыла «Хрысціянская візія».

Святар быў абвінавачаны ў здрадзе дзяржаве. Акрамя 11 гадоў пазбаўлення волі, яму выставілі штраф, які павінен быў пакрыць шкоду, нібыта нанесеную Акалатовічам, – 1 млн 700 тысяч рублёў. Пасля яго вызвалення і выезду з Беларусі ўлады на падставе рашэння суда канфіскавалі яго маёмасць для пагашэння нібыта «запазычанасці».

На аўкцыён выставілі абраз ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя «Свяціцель Іуліян, біскуп Кенаманійскі». У апісанні гаворыцца, што такі сюжэт сустракаецца рэдка і ўяўляе гістарычную цікавасць як аб’ект культурнай спадчыны.

Пачатковая цана лота — 700 рублёў.

Другі абраз — «Узняццё Хрыста з труны» – датуецца другой паловай – канцом XVIII стагоддзя. Пачатковая цана лота — 4000 рублёў.

Таргі па абодвух абразах прызначаныя на 14 траўня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.