Амаль мільён чалавек скарысталіся пунктамі пропуску “Кузніца” і “Баброўнікі” за 9 месяцаў пасля іх адкрыцця

Навіны
Фото: Straż Granicznа

Памежная ахова Польшчы апублікавала статыстыку выкарыстання пунктаў пропуску “Кузніца” і “Баброўнікі” на беларуска-польскай мяжы. Яны былі зноў адкрытыя 17 лістапада 2025 года. Да гэтага пераходы не працавалі на працягу двух гадоў па рашэнні польскага боку.

За дзевяць месяцаў працы пунктамі пропуску скарысталіся каля мільёна чалавек. На ўезд польскія памежнікі аформілі 483 тыс. чалавек, а на выезд — 470 тыс. чалавек.

У Польшчу праз два пункты ўехалі 170 тыс. транспартных сродкаў, а выехалі — 177 тыс.

За дзевяць месяцаў было адмоўлена ва ўездзе 355 асобам.

Нагадаем, у “Баброўніках” прапускаюць усе віды транспартных сродкаў, а ў “Кузніцы” афармляюцца толькі легкавыя аўтамабілі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.