Акадэмія навук зможа траціць бюджэтныя сродкі на сельгасарганізацыі

Навіны
Фото: Reform.news

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі зможа накіроўваць частку бюджэтных сродкаў на падтрымку падпарадкаваных ёй сельскагаспадарчых арганізацый. Гэта прадугледжана ўказам №102 ад 24 сакавіка, які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.

Акадэмія навук можа накіроўваць на падтрымку сельскагаспадарчых арганізацый сродкі рэспубліканскага бюджэту, выдзеленыя ёй на іншыя агульнадзяржаўныя пытанні. Таксама вызначаны напрамкі расходавання такіх сродкаў:

  • закупку ўгнаенняў, насення, сродкаў абароны раслін, нафтапрадуктаў, ветэрынарных прэпаратаў, бялковай сыравіны, камбікормаў, запасных частак і іншых тавараў, звязаных з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, з улікам транспартных выдаткаў на іх дастаўку;
  • закупку работ (паслуг) па рамонце і тэхнічным абслугоўванні машын і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, правядзенні адбору проб і лабараторнага аналізу якасці насення, малака і кармоў, іншых работ (паслуг), звязаных з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі;
  • уплату лізінгавых плацяжоў.

Грошы будуць прадастаўляцца па ўзгадненні з Мінфінам у памерах, што не перавышаюць фактычна панесеных выдаткаў.

Таксама на закупку паліва, сыравіны і матэрыялаў можна будзе накіроўваць сродкі цэнтралізаванага фонду НАН.

Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне бюджэтных сродкаў ускладзена на старшыню прэзідыума НАН. Кантраляваць выкананне ўказа будзе КДК.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.