Адкрыты набор на бясплатную анлайн-школу па эканоміцы для старшакласнікаў

Навіны
Фото: pixabay.com

Адкрыты набор на бясплатную анлайн-школу Business & Economics Stars для старшакласнікаў і маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў, якія хочуць пазнаёміцца з эканомікай, фінансамі і бізнесам да паступлення ва ўніверсітэт. Яна пройдзе з 8 красавіка па 8 мая, заяўкі прымаюцца да 6 красавіка.

Школу арганізуе BISEB — школа эканомікі і бізнесу, якая з’яўляецца філіялам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільнюсе і часткай міжнароднай даследчай сеткі FREE Network.

Курс падыдзе тым, хто разглядае спецыяльнасці ў галіне эканомікі, бізнесу і кіравання, будучым аналітыкам, фінансістам і менеджарам, а таксама тым, хто цікавіцца прадпрымальніцтвам або пакуль не вызначыўся са спецыяльнасцю, але хоча паспрабаваць сябе ў гэтай сферы.

За месяц удзельнікі даведаюцца, як працуе эканоміка ў рэальным жыцці, разбяруцца ў пытаннях асабістых фінансаў, зберажэнняў і інвестыцый, пазнаёмяцца з асновамі прадпрымальніцтва і папрацуюць над уласным праектам, які прадставяць на кейс-чэмпіянаце.

Заняткі будуць праходзіць анлайн на рускай мове па панядзелках і серадах з 18:00 да 19:30 па віленскім часе. Удзел бясплатны. Рэгістрацыя адкрыта на сайце biseb.school.

Адкрыты набор на бясплатную анлайн-школу па эканоміцы для старшакласнікаў

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.