Аўтобус без кіроўцы насмерць збіў сужэнцаў у Чавусах

Навіны
Скриншот видео t.me/skgovby

У Чавусах праз самавольны рух аўтобуса загінулі пажылыя сужэнцы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Трагедыя адбылася сёння раніцай на гарадской аўтастанцыі.

Аўтобус МАЗ самавольна пачаў рух і насмерць збіў двух пешаходаў — сужэнцаў 70 і 66 гадоў.

Паводле папярэдніх даных, 41-гадовы кіроўца, прыбыўшы на аўтастанцыю, закрыў дзверы і выйшаў з салона, не заглушыўшы рухавік. Ён накіраваўся ў будынак аўтастанцыі, каб адзначыць пуцявы ліст. У гэты момант аўтобус крануўся ў бок гандлёвых павільёнаў, дзе ішлі сужэнцы.

Пасля наезду на пешаходаў транспартны сродак сутыкнуўся з прыпаркаваным легкавым аўтамабілем. Кіроўца спрабаваў прадухіліць рух аўтобуса, але беспаспяхова.

Чавускі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу паводле артыкула аб парушэнні правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб. На месцы працуе следча-аператыўная група.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.