27-гадовы матацыкліст загінуў у сутыкненні з цягніком пад Пінскам

Навіны
Скриншот видео t.me/krepostfortuvd

Матацыкліст загінуў у сутыкненні з цягніком у аграгарадку Малоткавічы Пінскага раёна. Трагедыя адбылася ў ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня на перагоне Пінск — Юхнавічы.

Матацыкл «Мінск» сутыкнуўся з пасажырскім цягніком. 27-гадовы кіроўца, які не меў права кіравання транспартным сродкам, выехаў на чырвоны сігнал святлафора на чыгуначным пераездзе і сутыкнуўся з саставам.

Кіроўца загінуў на месцы. Яго 22-гадовая пасажырка шпіталізаваная. Следства дасць прававую ацэнку здарэнню, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.