ЗША накіравалі самалёты ў Грэнландыю

Паўночнаамерыканскае камандаванне паветрана-касмічнай абароны накіравала самалёты ў Грэнландыю на базу Пітуфік. Адзначаецца, што яны будуць удзельнічаць у запланаваных мерапрыемствах камандавання.

«Гэтая дзейнасць каардынуецца з Каралеўствам Данія, і ўсе сілы падтрымкі дзейнічаюць з неабходным дыпламатычным дазволам. Урад Грэнландыі таксама праінфармаваны пра запланаваныя мерапрыемствы», — гаворыцца ў паведамленні.

Камандаванне падкрэслівае, што рэгулярна праводзіць розныя аперацыі ў зоне сваёй адказнасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны