Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную» размову з Уіткафам і Кушнерам

Навіны
Фото: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам увечары 8 чэрвеня.

Зяленскі назваў размову «вельмі пазітыўнай».

«Вельмі пазітыўная размова. Удзячны за гатоўнасць працаваць максімальна актыўна ўжо ў найбліжэйшыя тыдні, каб надаць імпульс дыпламатыі для завяршэння вайны Расіі супраць Украіны.

Разумеем, колькі ўвагі ў свеце прыцягнута да сітуацыі вакол Ірана. Але наша агульная мэта адносна міру ў Еўропе застаецца на парадку дня», — напісаў Зяленскі ў тэлеграм-канале.

Прэзідэнт Украіны прадставіў суразмоўцам даныя пра настроі ў Расіі і падзякаваў амерыканскаму боку за «пазітыўную ацэнку пазіцый Украіны».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.