Праверка гатоўнасці беларускай арміі па ініцыятыве Лукашэнкі працягваецца ў 2-й інжынернай брыгадзе. Сёння з загадам на праверку ў брыгаду прыехалі дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч і старшыня КДК Васіль Герасімаў.
Як растлумачыў Вальфовіч, раней правяралі механізаваныя падраздзяленні, цікавасць жа да інжынернай аперацыі таксама выклікана досведам расійска-ўкраінскай вайны.
“Досвед той жа спецыяльнай ваеннай аперацыі паказвае, што ў многім ад інжынернага забеспячэння залежыць поспех бою, залежыць ад таго, як падрыхтаваны асабовы склад, як тэхніка ўтрымліваецца на захоўванні, як яна будзе гатова да выканання задач па прызначэнні.
У другой інжынернай брыгадзе ёсць узоры для выканання розных задач: машыны разграджэння, тэхніка, якая ставіць мінныя палі. Мы вызначылі парадку 12-15 узораў тэхнікі з розных батальёнаў для зняцця з захоўвання. Паглядзім, як яны будуць зняты і пакажуць сябе на маршы на 20 км па перасечанай мясцовасці”, — распавёў Вальфовіч БелТА.
Ён таксама адзначыў, што на першы погляд тэхніка ўтрымліваецца ў належных умовах. Таксама будзе важна ўбачыць, як будуць выпраўлены выяўленыя недахопы.
