YouTube мог выдаліць каналы беларускіх дзяржаўных СМІ з-за скаргі заснавальніка Беларускага расследавальніцкага цэнтра (БРЦ) Станіслава Івашкевіча на відэа Рамана Пратасевіча, якое выйшла ўчора на СТБ.
У сваёй праграме «Без прыкрыцця» Пратасевіч раскрыў асабістыя даныя Івашкевіча, уключаючы нумар тэлефона і хатні адрас. На відэа таксама было паказана, як трапіць да яго кватэры. Івашкевіч падаў у YouTube скаргу на відэа, бо яно парушае правілы платформы, напісаў у Facebook журналіст Ігар Кулей.
У выніку былі выдалены каналы СТБ, АНТ і БелТА.
Міністэрства інфармацыі Беларусі заявіла, што пакідае за сабой права прыняць меры ў адказ. Белтэлерадыёкампанія папярэдзіла, што YouTube можа быць прызнаны экстрэмісцкім і цалкам заблакаваны ў Беларусі.
Сёння стала вядома, што КДБ прызнаў БРЦ “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
