Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Василий Рапицкий

Загінуў беларускі добраахвотнік, ураджэнец Крупак Васіль «Дзір» Рапіцкі, піша «Наша Нiва». Яму было 40 гадоў.

Пра смерць Васіля паведаміла ў сацсетках яго жонка Святлана. Паводле яе слоў, гэта адбылося 4 сакавіка.

«Маё сэрца разбілася назаўсёды. Я не магу ў гэта паверыць. Мой Любушэк загінуў. Маё каханне, маё шчасце! Я так сумую па Табе, па Тваіх моцных абдымках. Па Тваім шчырым смеху. Па Тваім добрым сэрцы. Ты быў нашай апорай і падтрымкай. Хоць Ты ваяваў і нас абараняў, але гэта Ты быў для нас надзейным тылам. Мае слёзы бясконцыя. Мая туга бязмежная… Маё сэрца разрываецца ад болю! Вася загінуў 4 сакавіка падчас выканання баявога задання», — напісала яна.

У Васіля засталіся двое непаўналетніх дзяцей.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны