УСУ паразілі нафтавы тэрмінал «Усць-Луга Ойл» у Ленінградскай вобласці, нафтавы тэрмінал «Шэсхарыс» і нафтабазу ў Краснадарскім краі Расіі, а таксама фрэгат тыпу «Буравеснік» — носьбіт крылатых ракет «Калібр».
Як паведамляе Генштаб УСУ, 5 красавіка ў выніку ўдару па нафтавым тэрмінале «Шэсхарыс» пашкоджаны стэндары прычалаў №1, №1А і №2, а таксама стэндары на прычалах №6 і №7 і трубаправодная сістэма размеркавання і адгрузкі нафты.
Таксама паразілі тры рэзервуары на перавалачнай нафтабазе «Грушавая», якая забяспечвае работу тэрмінала «Шэсхарыс».
Генштаб УСУ пацвярджае трапленне двух ударных дронаў у фрэгат 11356Р тыпу «Буравеснік», які з’яўляецца носьбітам крылатых ракет «Калібр». Маштабы пашкоджанняў судна ўдакладняюцца.
У ноч на 7 красавіка УСУ нанеслі ўдар па нафтавым тэрмінале «Усць-Луга Ойл» у Ленінградскай вобласці. Паводле папярэдніх даных, пашкоджаны тры рэзервуары, якія належаць прадпрыемству «Транснафта-Балтыка». Маштабы шкоды ўдакладняюцца.
