У Расіі затрымалі 20 тон беларускіх курыных крылцаў з падробленымі дакументамі

Навіны
Фото: Россельхознадзор

У Смаленскай вобласці Расіі затрымалі аўтамабіль, які перавозіў з Беларусі каля 20 тон крылцаў куранят-бройлераў паводле падробленых дакументаў.

Аўтамабіль спынілі 3 ліпеня. У суправаджальных дакументах было пазначана, што груз адпраўлены агракамбінатам «Дзяржынскі» ў Казахстан транзітам праз Расію, паведамляе Рассельгаснагляд.

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду звярнулі ўвагу, што маркіроўка на ўпакоўцы нанесена з парушэннямі. Таксама было ўстаноўлена, што ветэрынарны сертыфікат на груз быў падробленым.

Грузавік змясцілі на часовую стаянку. Пасля праверкі Рассельгаснагляд вырашыць, што рабіць з грузам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.