З’явіліся паведамленні пра падзенне расійскага БПЛА «Бандэроль» у Петрыкаўскім раёне

Галоўнае

Расійскі рэактыўны беспілотнік «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці пасля працяглага палёту. Пра гэта піша «Флагшток» са спасылкай на ўкраінскі маніторынгавы канал «Око Гора».

Паводле даных рэсурсу, перад падзеннем беспілотнік праляцеў каля 306 км, у тым ліку 120 км над тэрыторыяй Беларусі. Пасля працяглага палёту ў БПЛА скончылася паліва, пасля чаго ён упаў, сцвярджаюць аўтары. Беларускаму Су-30, паднятаму для перахопу цэлі, збіць дрон не ўдалося.

Украінскія OSINT-аналітыкі ўказваюць, што месца падзення знаходзіцца ў раёне вёскі Лучыцы Петрыкаўскага раёна.

Нагадаем, раніцай 22 жніўня ўкраінскія маніторынгавыя каналы паведамлялі пра як мінімум 12 расійскіх «Бандэроляў», якія ўвайшлі ў паветраную прастору Беларусі. Першыя паведамленні пра беспілотнікі з’явіліся каля 04:00. Паводле даных маніторынгавых рэсурсаў, з аэрадрома ў Баранавічах у паветра падымалі ваенныя самалёты.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.