У Літве затрымалі паляка, які збіраўся з буйной сумай грошай пералезці праз плот у Беларусь

Галоўнае
Фото: VSAT

Служба аховы дзяржмяжы Літвы паведаміла пра затрыманне незвычайнага мігранта. Грамадзянін Польшчы з дапамогай лесвіцы збіраўся перабрацца праз плот на мяжы з Беларуссю.

Інцыдэнт адбыўся ў сераду пад Друскінінкаем у раёне населенага пункта Ясконяс. Памежнікі затрымалі 44-гадовага мужчыну ў 200 метрах ад мяжы. У яго была самаробная лесвіца, якую ён збіраўся выкарыстаць, каб пераадолець загароду. Пры гэтым у мужчыны была буйная сума ў злотых і доларах – усяго амаль 60 тыс. еўра ў эквіваленце. У яго таксама былі ровар, заплечнік, спальны мяшок, асабістыя рэчы, уключаючы малаток, нож і цвікі.

Парушальніка выявілі з дапамогай сродкаў назірання, а потым на месца выслалі патруль.

Мужчына пацвердзіў, што збіраўся пералезці праз плот і трапіць у Беларусь. Матывы такога намеру не раскрываюцца.

Пачата расследаванне па факце спробы незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы і кантрабанды грошай. Мужчына рашэннем суда арыштаваны на месяц.

У Літве затрымалі паляка, які збіраўся з буйной сумай грошай пералезці праз плот у Беларусь
Фота: VSAT
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.